Прэзідэнт падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Дакумент прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі.
За непастаўку (недапастаўку) такой прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэб згодна з адпаведным дагаворам, за яе адсутнасць у гандлёвым аб'екце ў міжсезонны перыяд прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь.