Прэзідэнт адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам, яго дзяржавамі-членамі і Іранам. Адпаведны Указ № 390 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 снежня.

    Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Урад на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.