Працоўныя пенсіі з 1 мая павялічацца ў сярэднім на 5%
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ № 107 "Аб павышэнні пенсій".
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 мая, у выніку якога яны павялічацца ў сярэднім на 5%. На выплату пенсій у маі будзе накіравана Br1,5 млрд, з якіх Br78 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з Указам. Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца 2,3 млн чалавек.