Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца на 10%
З 1 жніўня працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10%. Гэта прадугледжана Указам № 250, які падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У жніўні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з Указам № 250. Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца 2,3 млн чалавек. Гэта ўжо другое павышэнне пенсій у бягучым годзе. Першае было ў сакавіку на 7%.