Віншаванне з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Першага верасня - асаблівая дата ў календары. Усіх нас аб'ядноўваюць цёплыя ўспаміны і добрыя традыцыі са школьнага дзяцінства і студэнцкага юнацтва.
Словы шчырай падтрымкі сёння адрасую першакласнікам. Вашы нясмелыя і адначасова радасныя крокі па ўтульных школьных калідорах знамянуюць пачатак новага этапу жыццёвага шляху. Няхай гэта вялікая глава будзе ў вашым лёсе маляўнічай, поўнай цікавых і дзівосных адкрыццяў.
Няхай для навучэнцаў каледжаў, студэнтаў і курсантаў гэты навучальны год стане часам прафесійнага росту і наблізіць да дасягнення запаветных мэт.
Паважаным педагогам і бацькам - сіл і цярплівасці ў вашай нялёгкай працы. Будзьце для нашых дзяцей прыкладам патрыятызму, мудрасці і любові. Перакананы, толькі разам мы зможам выхаваць адукаваную і разумную моладзь, гатовую працаваць на карысць Беларусі і абараняць яе, калі спатрэбіцца.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, невычэрпнага энтузіязму, а самым юным даследчыкам свету ведаў - у добры шлях.
Аляксандр Лукашэнка

