Віншаванне з Днём будаўніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў будаўнічага комплексу краіны з прафесійным святам – Днём будаўніка. 

    "Ваша праца заўсёды была і застаецца адной з самых паважаных і сацыяльна значных. Менавіта вы фарміруеце сучаснае аблічча Беларусі, ператвараеце гарады і вёскі, узводзячы жылыя дамы, школы, бальніцы, спартыўныя комплексы і прамысловыя аб'екты, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - З году ў год будаўнічая галіна дэманструе высокія вынікі, захоўваючы статус аднаго з асноўных драйвераў эканомікі. Нашы прафесіяналы ўпэўнена адчуваюць сябе і на знешніх рынках, дзе гарантуюць надзейнасць і якасць, якія сталі своеасаблівым брэндам Беларусі ва ўсім свеце".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам, якія прывілі маладому пакаленню адказнае стаўленне да стваральнай працы. "У Год беларускай жанчыны хачу адзначыць прадстаўніц прыгожага полу, якія працуюць у гэтай няпростай сферы. Вы годна выконваеце пастаўленыя задачы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сучаснае пакаленне будаўнікоў прадоўжыць лепшыя традыцыі, будзе ўкараняць перадавыя тэхналогіі і падтрымліваць высокую планку якасці. Таму што будаваць - значыць ствараць будучыню ўласнымі рукамі ўжо сёння.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў работнікам, ветэранам будаўнічага комплексу, іх сем'ям добрага здароўя, міру і дабрабыту.