Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    Дарагія беларусы!

    Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) - святам, якое ўвасабляе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню.

    Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўсёды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нецмянеючым арыенцірам для новых пакаленняў.

    Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння.

    Перакананы, што памяць аб гераічным мінулым і прыналежнасць да агульнай справы, любоў да Айчыны і гордасць за яе дасягненні дапамогуць нам зрабіць Беларусь паспяховай і працвітаючай.

    У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра.

    Са святам, з Днём Рэспублікі!

    Аляксандр Лукашэнка