Віншаванне з Днём народнага адзінства

    Дарагія беларусы!

    Віншую вас з Днём народнага адзінства.

    17 верасня 1939 года - дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася.

    Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.

    Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў - аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага - захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка

    Чытайце таксама

    Усе падзеі