Віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

    Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

    На нашай зямлі заўсёды з вялікай павагай ставіліся да людзей, для якіх нялёгкая сялянская праца стала сапраўдным прызваннем і сэнсам жыцця. Дзякуючы кожнаму з вас штогод растуць ураджаі, надоі, прыбаўленні ў вазе, павялічваюцца аб'ёмы прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў, экспартны патэнцыял.

    У гэтым годзе мы зноў ганарымся вашымі рэкордамі. Рэспубліканскі каравай складзе каля 11,4 мільёна тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу. Упершыню ў гісторыі краіны Мінская вобласць перасягнула 3-мільённы рубеж, Гродзенскі і Слуцкі раёны намалацілі больш за 300 тысяч тон кожны, а 7 раёнаў - звыш 200 тысяч тон. Прагназуемая выручка ад экспарту прадуктаў харчавання - каля 11 мільярдаў долараў ЗША.

    Перакананы, што напрацаваны вопыт, працоўная і тэхналагічная дысцыпліна, здольнасць дзейнічаць на апярэджанне, прымаць правільныя і ўзважаныя рашэнні дадуць вам магчымасць і далей імкліва развівацца для будучых дасягненняў.

    У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя і новых перамог на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка