Віншаванне работнікам і ветэранам органаў дзяржкантролю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны, маніторынг сацыяльна-эканамічнага развіцця і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў, абарона правоў грамадзян з'яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі ў дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю.

    "Ваша штодзённая праца - гэта сапраўднае служэнне Радзіме на прынцыпах найвышэйшай самааддачы, аб'ектыўнасці і законнасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Задачы, якія стаяць перад ведамствам, патрабуюць прадуманых і ўзважаных дзеянняў, захавання аптымальнага балансу інтарэсаў дзяржавы і суб'ектаў гаспадарання".

    Прэзідэнт упэўнены, што лепшыя традыцыі, закладзеныя ветэранамі, прафесійныя веды і вопыт, укараненне прагрэсіўных тэхналогій, актыўная работа па прафілактыцы эканамічных і карупцыйных злачынстваў і ў далейшым будуць надзейнай гарантыяй вырашэння важных для эканомікі Беларусі пытанняў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і невычэрпнай энергіі для дасягнення новых прафесійных вынікаў.