Віншаванне работнікам і ветэранам ААТ "Дарбудмантажтрэст"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ "Дарбудмантажтрэст" са 100-годдзем з дня заснавання прадпрыемства.
"Векавы юбілей - не проста значны рубеж, гэта праца некалькіх пакаленняў высакакласных спецыялістаў, якія ператварылі роднае прадпрыемства ў адну з найбуйнейшых будаўнічых кампаній Беларусі і самую магутную ў галіне ўзвядзення, рэканструкцыі і рамонту чыгуначных пуцей", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады работы створаны з нуля і мадэрнізаваны тысячы найскладанейшых аб'ектаў транспартнай, вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры. У тым ліку такія, як другая ўзлётна-пасадачная паласа Нацыянальнага аэрапорта Мінск, чыгуначная ветка да Беларускай АЭС, рэканструкцыя чыгуначнага вакзала ў Брэсце.
"Перакананы, што вы не спыніцеся на дасягнутым. Абапіраючыся на салідны вопыт і багатыя традыцыі, закладзеныя ветэранамі, укараняючы перадавыя тэхналогіі і інавацыйныя распрацоўкі, "Дарбудмантажтрэст" прадоўжыць вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў вялікаму і дружнаму калектыву прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця, новых цікавых праектаў і мірнага неба над галавой.