Віншаванне работнікам і ветэранам Беларускага цэментнага завода
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ "Беларускі цэментны завод" з 30-годдзем з дня заснавання прадпрыемства.
"Пачатак слаўнага працоўнага шляху завода азнаменаваны адкрыццём у 1996 годзе першай тэхналагічнай лініі. Сёння, істотна нарасціўшы аб'ёмы, Беларускі цэментны завод з'яўляецца надзейным фундаментам будаўнічай галіны краіны, забяспечвае высокую якасць прадукцыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай будіндустрыі, укараняючы сучасныя тэхналогіі, прадпрыемства пастаянна пашырае рынкі і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам як у беларускага спажыўца, так і за мяжой. Гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву, яго высокіх кампетэнцый і адказнасці".
Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам вытворчасці, якія стаялі ля вытокаў стварэння завода і ўнеслі неацэнны ўклад у яго станаўленне. Ён адзначыў, што іх працоўныя дасягненні - прыклад для цяперашняга пакалення цэментнікаў.
"Упэўнены, што майстэрства, энергія і з'яднанасць дадуць магчымасць вам дасягнуць новых прафесійных перамог і здзяйсненняў у імя працвітання роднай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, міру і сямейнага дабрабыту.


