Віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з днём нараджэння.
"Ваша плённая дзейнасць на пасадзе кіраўніка дзяржавы - прыклад прафесіяналізму, палітычнай дальнабачнасці і цвёрдасці духу, якія вы праяўляеце ў адстойванні інтарэсаў Кыргызскай Рэспублікі", - гаворыцца ў віншаванні.
"З цеплынёй успамінаю лістападаўскую сустрэчу ў г.Бішкеку ў рамках пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, дзе быў вырашаны шэраг важных пытанняў у галіне забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў уклад Садыра Жапарава ў развіццё дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам, а таксама садзейнічанне эфектыўнаму і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву. "Упэўнены, што нашы сумесныя намаганні, накіраваныя на рэалізацыю патэнцыялу беларуска-кыргызскага партнёрства, будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню двухбаковага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Кыргызстана добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у стваральнай працы.