Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з адным з галоўных дзяржаўных свят Рэспублікі Куба - Днём нацыянальнага паўстання. 

    "Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага шматгадовага знешняга ціску ваша краіна паказала прыклад мужнасці і цвёрдасці духу. Гераічная вытрымка і нястомная воля кубінцаў выклікаюць глыбокую павагу і шчырае прызнанне ў свеце", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Кубай заўсёды характарызаваліся высокім узроўнем адкрытасці, згоды і ўзаемаразумення. "Мінск, безумоўна, з'яўляецца адданым сябрам Гаваны. Менавіта на гэтым трывалым фундаменце разлічваю на далейшае паслядоўнае развіццё і пашырэнне сувязей з братэрскай Кубай у рамках усіх існуючых магчымасцей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу добрага здароўя, невычэрпнай мудрасці і поспехаў, а кубінскаму народу - міру і дабрабыту.