Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Міхаіла Кавелашвілі з Днём Незалежнасці.
Беларускі лідар адзначыў, што гэта свята ўвасабляе стойкасць і нацыянальнае адзінства грузінскага народа.
"Перакананы, Грузія прадоўжыць рухацца шляхам устойлівага развіцця, умацавання дзяржаўных інстытутаў і паляпшэння дабрабыту грамадзян, што ў сваю чаргу будзе садзейнічаць паступальнаму прагрэсу краіны і павышэнню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
"Разлічваю на актывізацыю ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Тбілісі на карысць нашых народаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Кавелашвілі моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў, а жыхарам Грузіі - міру, працвітання і бязвоблачнай будучыні.