Віншаванне Прэзідэнту Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе з 70-гадовым юбілеем.
"Вы прысвяцілі жыццё патрыятычнаму служэнню эфіопскаму народу, самаадданаму адстойванню інтарэсаў сваёй краіны на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў актывізацыю палітычнага дыялогу паміж краінамі, нарошчванне двухбаковых сувязей, блізкасць падыходаў да пытанняў глабальнага парадку дня і ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, у першую чаргу ААН і БРІКС.
"Пацвярджаю гатоўнасць Беларусі да пашырэння партнёрскіх адносін з Эфіопіяй і спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы выйдзем на праекты супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, механізацыі сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры і іншых, якія маюць важнае значэнне для нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Эфіопіі здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзейнасці.