Віншаванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Бразілія за мінулыя стагоддзі прайшла значны шлях дзяржаўнага будаўніцтва і сёння па праву зацвердзілася ў якасці аднаго з аўтараў глабальнага парадку дня, знаходзячыся ў авангардзе намаганняў па забеспячэнні ўстойлівага развіцця, захаванні навакольнага асяроддзя і пераходу да чыстай энергіі.
"Мінск і Бразілія аб'ядноўвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, аграрнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Перакананы, закладзены трывалы фундамент беларуска-бразільскіх адносін дасць магчымасць і ў далейшым дынамічна развіваць узаемадзеянне ў сферах узаемнага інтарэсу як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву выдатнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў на маючых адбыцца выбарах, а народу Бразіліі - міру, дабрабыту і працвітання.