Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "За гэтыя гады, прайшоўшы няпросты шлях пабудовы сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці, нашы краіны змаглі ўзняць двухбаковы дыялог на якасна новую ступень. Сёння дынамічна развіваюцца палітычныя і міжведамасныя кантакты, пашыраюцца гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя сувязі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Мінск высока цэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння з Ерэванам і мае намер прадаўжаць крокі, накіраваныя на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. "Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца значных практычных вынікаў, якія цалкам адпавядаюць інтарэсам беларускага і армянскага народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, а жыхарам Арменіі - мірнага неба і працвітання.