Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгабу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што пашырэнне дыялогу паміж нашымі дзяржавамі на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі адпавядае інтарэсам абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі ўсяго комплексу ўзаемавыгадных адносін з Намібіяй і адзначыў гатоўнасць да рэалізацыі сумесных праектаў у сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, адукацыі, навукі і аховы здароўя, а таксама да абмену вопытам і напрацоўкамі па гарантаванні харчовай бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Намібіі выдатнага здароўя і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а жыхарам Намібіі - міру і працвітання.