Віншаванне Прэм'ер-міністру Эфіопіі Абію Ахмеду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда з перамогай на ўсеагульных выбарах узначаленай ім "Партыі працвітання".

    "Вынікі народнага волевыяўлення чарговы раз пацвярджаюць высокі давер эфіопскага грамадства да Вашага палітычнага курсу, накіраванага на забеспячэнне нацыянальнага адзінства, умацаванне суверэнітэту і дасягненне ўстойлівага эканамічнага росту краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню ўзаемадзеяння з Эфіопіяй, нашым надзейным і перспектыўным партнёрам на Афрыканскім кантыненце, у гандлёвай, прамысловай, гуманітарнай і іншых сферах. Перакананы, развіццю трывалых сувязей будуць садзейнічаць падпісанне ключавых двухбаковых пагадненняў, стварэнне міжурадавага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аднаўленне зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у Эфіопіі", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абію Ахмеду здароўя і далейшых поспехаў у рэалізацыі дзяржаўных задач на карысць эфіопскага народа.