Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна са Святам Вясны.
"Мінулы год стаў важным этапам у развіцці беларуска-кітайскіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, - гаворыцца ў віншаванні. - З цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы ў Пекіне і Цяньцзіні, у ходзе якіх мы вызначылі доўгатэрміновыя арыенціры для далейшага супрацоўніцтва".
Сістэмна развіваючы сумесныя праекты і ініцыятывы, Беларусь і Кітай выйшлі на якасна новую вышыню ў галіне прамысловай кааперацыі, тэхналогій і інавацый, адукацыі і культуры, спорту і турызму, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. "Фарміраванню больш спрыяльных умоў для работы прадпрыемстваў прызначана садзейнічаць Пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, якое ўступіла ў сілу. Сімвалам дружбы паміж Беларуссю і Кітаем стала адкрыццё ў Мінску двух спартыўных аб'ектаў міжнароднага класа - стадыёна і басейна, пабудаваных пры падтрымцы КНР", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Беларусі перакананы, што бягучы год стане часам удачных магчымасцей, смелых рашэнняў і канкрэтных спраў, надасць дадатковую энергію ўзаемадзеянню на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну здароўя, шчасця і поспехаў, а жыхарам Кітая - міру і працвітання.