Віншаванне народу Украіны з трыццатай гадавінай Дня Незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з трыццатай гадавінай Дня Незалежнасці.
Нязломная воля ўкраінцаў дазволіла з годнасцю прайсці доўгі і пакутлівы шлях да набыцця ўласнай дзяржаўнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - І ў сённяшніх няпростых умовах, калі ў сусветным маштабе дамінуюць недавер, канкурэнцыя і канфрантацыя, хачу выказаць упэўненасць, што ўласцівыя ўкраінскаму народу мудрасць, разважлівасць і дальнабачнасць дапамогуць нашым краінам захаваць традыцыйную ўзаемную павагу, падтрымку і высокі ўзровень супрацоўніцтва".
У гэты святочны дзень Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім жыхарам Украіны міру, поспехаў і працвітання.