Віншаванне народу Украіны з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы фундамент шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь і ў далейшым прадоўжыць выступаць за захаванне згоды, развіццё дружалюбных узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў украінцам мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця.