Віншаванне народу Украіны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з 35-й гадавінай Дня Незалежнасці.

    "Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў цесна пераплецены. Нашы нацыі звязваюць векавыя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць адвечныя дружалюбныя і роднасныя сувязі, а Мінск і Кіеў адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на прынцыпах даверу, павагі і раўнапраўя. "Гасцінная Беларусь заўсёды адкрыта для кожнага ўкраінца, які прыходзіць з добрымі намерамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім грамадзянам Украіны здароўя і працвітання, а іх краіне - міру і шчасця.