Віншаванне народу Швейцарскай Канфедэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі.

    "Беларусаў і швейцарцаў акрамя асабістых сувязей аб'ядноўваюць талерантнасць і імкненне да вырашэння ўсіх пытанняў мірнымі сродкамі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах на прынцыпах узаемнага даверу і павагі. Сёння ўжо абсалютна відавочна бесперспектыўнасць палітыкі штучных абмежаванняў кантактаў паміж людзьмі і дзяржавамі".

    "Сумеснымі намаганнямі мы здольны ўнесці важны ўклад у забеспячэнне міру, пабудову ўстойлівага і больш справядлівага глабальнага светапарадку", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў шматнацыянальнаму народу Швейцарыі згоды, дабрабыту і шчаслівага жыцця.