Віншаванне народу Славеніі з Днём дзяржаўнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Славеніі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    Дата 25 чэрвеня для славенцаў стала сімвалам важнага гістарычнага выбару, імкнення да самастойнага шляху, зацвярджэння свайго месца ў свеце і ўвасабляе беражлівае стаўленне да багатай культурнай спадчыны, духоўных каранёў, роднай мовы, адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Славенію аб'ядноўваюць блізкасць падыходаў да пытанняў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, жаданне захаваць нацыянальныя традыцыі і ідэнтычнасць.

    "Абапіраючыся на вопыт мінулых гадоў, Мінск імкнецца з аптымізмам глядзець у будучыню беларуска-славенскіх адносін і нязменна выступае за ўзаемную павагу і адкрытасць да супрацоўніцтва ў эканоміцы, культуры, спорце і іншых сферах", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Славеніі міру, згоды і стабільнасці.