Віншаванне народу Малдовы з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці.

    "Гэта свята ўвасабляе суверэнны выбар малдаўскага народа, сімвалізуе імкненне да свабоднай і дастойнай будучыні, захавання самабытнай культуры і традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў беларусаў і малдаван звязваюць сувязі дружбы. "Нас збліжаюць агульны гістарычны лёс і памяць аб подзвігу бацькаў і дзядоў, якія плячо ў плячо змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны", - звярнуў увагу беларускі лідар.

    "Упэўнены, што, нягледзячы на напружаную міжнародную абстаноўку, набыты за тры дзесяцігоддзі вопыт узаемавыгаднага супрацоўніцтва паслужыць асновай для аднаўлення паўнацэннага канструктыўнага дыялогу, які адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Малдовы згоды і дабрабыту, а краіне - міру і працвітання.