Віншаванне народу Канады са святам незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці.

    "Абвяшчэнне Канадскай канфедэрацыі ў гэты дзень 159 гадоў таму стала пачаткам упэўненага руху вашай краіны да незалежнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шчырае імкненне берагчы і ўмацоўваць суверэнітэт як адну з найвышэйшых каштоўнасцей аб'ядноўвае беларусаў і канадцаў.

    "Мы высока цэнім вопыт гуманітарнага ўзаемадзеяння, які існуе паміж нашымі народамі. Упэўнены, развіццё раўнапраўнага дыялогу, да якога Беларусь заўсёды гатова, адкрые новыя гарызонты ў рэалізацыі сумеснага патэнцыялу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Канады міру, згоды і дабрабыту. "Будзем рады вітаць вас у гасціннай Беларусі", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.