Віншаванне народу Эстоніі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Эстоніі з Днём Незалежнасці.

    "Сёння, калі свет сутыкнуўся з мноствам сур'ёзных праблем, народам важна ўсведамляць сваё месца ў гісторыі цывілізацыі і бачыць перспектывы далейшага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь у гэтым сэнсе заўсёды была і застаецца прыхільніцай канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі на прынцыпах даверу, партнёрства і ўзаемнай павагі для лепшай будучыні нашчадкаў, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Упэўнены, што на шляху аднаўлення эканамічных і гуманітарных кантактаў, грунтуючыся на багатых гістарычных традыцыях нашых дзяржаў, мы пераадолеем любыя цяжкасці і штучныя перашкоды, ад каго б яны ні зыходзілі - ці ад знешніх дарадчыкаў, ці ад некаторых безадказных палітыкаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Эстоніі шчасця, міру і дабрабыту.