Віншаванне народу Эстоніі з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Эстоніі з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь надае вялікае значэнне захаванню заснаваных на гістарычнай і культурнай блізкасці, шматгадовай дружбе і ўзаемнай павазе дружалюбных адносін з Эстоніяй. "Трэба берагчы і паважаць падораную нам нашымі продкамі спадчыну", - гаворыцца ў віншаванні.

    На жаль, на цяперашнім этапе штучна створаныя бар'еры перашкаджаюць аднаўленню ўзаемнага даверу і дыялогу, адзначыў Прэзідэнт.

    "Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы пераадолеем усе часовыя абмежаванні для працвітання і дабрабыту нашых дзяржаў. Супрацоўнічаць і размаўляць з суседзямі нават у супярэчлівы час, старацца вырашаць усё мірна - самы правільны шлях. Пацвярджаю, што Беларусь заўсёды была і застаецца прыхільніцай менавіта такога падыходу", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Эстоніі ўпэўненасці ў сённяшнім дні, мірнай і паспяховай будучыні.