Віншаванне народу Аўстрыі з Нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з Нацыянальным святам.

    "Нашы лёсы змацоўваюць шматвяковыя культурныя, гістарычныя і гандлёвыя сувязі. Яны і сёння робяць супрацоўніцтва аўстрыйцаў і беларусаў устойлівым, нягледзячы на актыўныя спробы звонку пабудаваць бар'еры і сцены, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што няпростыя часы пройдуць і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеянне і прымножым на карысць абедзвюх краін і еўрапейскага кантынента ўсе дасягненні, напрацаваныя і набытыя за апошнія дзесяцігоддзі".

    Кіраўнік дзяржавы ад імя народа Беларусі пажадаў усім жыхарам Аўстрыі мірнага неба і дабрабыту.