Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Алешку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Алешку з юбілеем.
"Бліскучае акцёрскае майстэрства, іскрамётны гумар і абаянне прынеслі Вам шырокую вядомасць і любоў адданых паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Аляксандра Алешкі карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі. "Упэўнены, што Ваш шматгранны талент і ў далейшым будзе служыць на карысць умацавання дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі братэрскімі народамі", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, паспяховага ўвасаблення ўсіх планаў і пачынанняў.