Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Яфрэмаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава з днём нараджэння.
"Дзякуючы таленту, нястомнай энергіі і ўменню тонка адчуваць патрэбнасці часу Вы заслужылі высокае прызнанне і шчырую любоў гледача, - гаворыцца ў віншаванні. - Яркія творчыя праекты, створаныя Вамі ў нацыянальным кінематографе і на сцэне тэатра-студыі кінаакцёра, сталі сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці нашай краіны".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аляксандр Яфрэмаў шчодра дзеліцца з моладдзю сваімі ведамі, вопытам і прафесійным майстэрствам. "Ваша грамадская дзейнасць садзейнічае пашырэнню творчых сувязей і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту айчыннага мастацтва", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту добрага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.