Віншаванне асабоваму складу і ветэранам Камітэта дзяржаўнай бяспекі
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
Створаная ў самы знакавы перыяд фарміравання беларускай дзяржаўнасці спецслужба больш за сто гадоў знаходзіцца на пярэднім рубяжы абароны суверэнных інтарэсаў Радзімы. З пакалення ў пакаленне супрацоўнікі КДБ удасканальваюць набыты вопыт і эфектыўна вырашаюць складаныя задачы, адказваючы на выклікі нацыянальнай бяспецы.
Дзякую за службу ўсім, хто застаецца верны традыцыям папярэднікаў, штодзённа аддае ўсе свае сілы, веды і навыкі барацьбе са знешнімі і ўнутранымі пагрозамі дзяржаве. Час прад'яўляе да вас беспрэцэдэнтна высокія патрабаванні: кожны ваш поспех - важкі ўклад у прыняцце ключавых палітычных рашэнняў, ад якіх залежыць лёс краіны і народа.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваю ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі. Ваша адданасць Айчыне і прафесійнаму абавязку - найлепшы прыклад і настаўнік для цяперашніх і будучых пакаленняў чэкістаў.
Жадаю ўсім супрацоўнікам Камітэта і іх сем'ям моцнага здароўя і дабрабыту. Беражыце сябе і нашу родную Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка