Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам - Днём Трона.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Марока з моманту ўзыходжання Махамеда VI на прастол адкрыла новую паспяховую главу ў сваёй шматвяковай гісторыі. "Дзякуючы мудрым рэформам, маштабнай мадэрнізацыі вытворчасці і паслядоўнай прамысловай палітыцы Ваша краіна займае вядучыя пазіцыі сярод дзяржаў Афрыкі па ўзроўні індустрыялізацыі і эканамічнага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.
"Мінск сур'ёзна зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Рабатам па ўсіх перспектыўных напрамках", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Марока моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.