Віншаванне работнікам і ветэранам Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407 з 70-годдзем.

    "Уся ваша гісторыя з 1953 года і да сённяшняга дня - гэта слаўны летапіс вытворчай кааперацыі з сусветнымі лідарамі авіябудавання і авіяперавозчыкамі з розных краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Каб заставацца канкурэнтаздольнымі на гэтым высокатэхналагічным рынку, вы пастаянна павышаеце ўзровень прафесійных кампетэнцый, крочыце ў нагу з самымі сучаснымі тэхналогіямі і інжынернымі рашэннямі".

    З часоў СССР прадпрыемства па праву лічыцца вядучым у авіярамонтнай галіне, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.

    "Цяпер мы бачым магутны вытворчы комплекс, які не толькі абслугоўвае практычна ўсе тыпы паветраных суднаў расійскай і заходняй вытворчасці, але і выпускае камплектуючыя дэталі для самалётаў. Аднак галоўнай каштоўнасцю завода заўсёды былі людзі - некалькі пакаленняў высакакласных спецыялістаў, здольных выканаць любую задачу. Сучасныя рэаліі ставяць перад калектывам новыя выклікі, з якімі, упэўнены, вы паспяхова справіцеся", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, міру, шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі.