Віншаванне калектыву БЕЛТА са 105-годдзем агенцтва

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва са 105-годдзем.

    "Больш за стагоддзе калектыў галоўнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі кожны дзень, ідучы ў нагу з часам, піша летапіс краіны. За гэтыя гады ў матэрыялах навін і фатаграфіях БелТА знайшлі адлюстраванне ўсе эпахальныя падзеі з жыцця нашага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларускае тэлеграфнае агенцтва - адзін з найбольш аўтарытэтных і запатрабаваных медыярэсурсаў краіны, крыніца аб'ектыўнай інфармацыі як для айчыннай, так і для замежнай аўдыторыі.

    "Пры гэтым, захоўваючы найлепшыя традыцыі айчыннай журналістыкі, яно заўсёды было першапраходцам у выкарыстанні новых фарматаў работы і перадавых тэхналогій. Няхай і ў далейшым галоўнымі прынцыпамі ў вашай дзейнасці застаюцца аператыўнасць, актуальнасць, дакладнасць і высокая якасць", - пажадаў Прэзідэнт.