Віншаванне кіраўніку Мальтыйскага Ордэна Фра Джону Данлэпу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматвяковая місія ордэна, заснаваная на прынцыпах міласэрнасці і служэння чалавеку, выклікае глыбокую павагу. "У свеце, які сутыкаецца з новымі пагрозамі і цяжкасцямі, асаблівае значэнне набывае менавіта тое, што аб'ядноўвае людзей незалежна ад граніц, веравызнання і палітычных поглядаў: гуманнасць, салідарнасць і імкненне да міру", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларускі народ, які не раз перажываў няпростыя выпрабаванні ў сваёй гісторыі, разумее каштоўнасць чалавечага жыцця і ўзаемнай падтрымкі. Перакананы, нават у самыя цяжкія часы неабходна шукаць шляхі да прымірэння, супрацоўніцтва і ўмацавання даверу", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фра Джону Данлэпу выдатнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у яго высакароднай місіі.