Віншаванне Архібіскупу Іосіфу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архібіскупа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем.

    "Шмат стагоддзяў вернікі адзначаюць у гэты дзень перамогу жыцця, дабра і святла, якія з новай сілай абуджаюць у душах веру, надзею, любоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вечныя хрысціянскія каштоўнасці моцна ўплецены ў духоўны код беларускага народа, яны аб'ядноўваюць людзей, вучаць спачуванню і міласэрнасці, дапамагаюць захоўваць мір і згоду на роднай зямлі.

    "Няхай Велікодны цуд будзе для Вас невычэрпнай крыніцай радасці. Жадаю добрага здароўя і Божага благаславення ў служэнні на карысць Каталіцкага Касцёла і нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.