Віншаванне Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары, Прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, Прэм'ер-міністра Шахбаза Шарыфа і ўсіх жыхароў краіны з Днём Незалежнасці.
"Гэта свята сімвалізуе суверэнітэт, стойкасць і адзінства пакістанскай нацыі. Сёння Ісламабад упэўнена дэманструе значныя поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве, мадэрнізацыі эканомікі і ўмацаванні аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў пасланні Прэзідэнту Пакістана.
У віншаванні Шахбазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе Пакістан чарговы раз пацвердзіў сваю прыхільнасць да мірнага вырашэння глабальных і рэгіянальных праблем. Кіраўнік беларускай дзяржавы высока ацаніў канструктыўную ролю Прэм'ер-міністра Пакістана ва ўрэгуляванні няпростай сітуацыі на Блізкім Усходзе.
"Перакананы, далейшае паглыбленне беларуска-пакістанскага партнёрства ў сферах гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых напрамках у поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам абедзвюх дзяржаў. Разлічваю на эфектыўную рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у час нашых сустрэч у 2024 і 2025 гадах", - падкрэсліў беларускі лідар.