Падпісана распараджэнне аб будаўніцтве аўтамабільнага моста цераз раку Прыпяць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім прадугледжана будаўніцтва ў спрошчаным і паскораным парадку аўтамабільнага моста цераз раку Прыпяць. Ён звяжа Лунінецкі і Столінскі раёны Брэсцкай вобласці. Завяршыць узвядзенне моста Кіраўнік дзяржавы даручыў у 2027 годзе.
Рэалізацыя гэтага важнага інфраструктурнага праекта мае вялікае значэнне для жыхароў і гасцей Палесся. Цяпер найкарацейшы шлях для аўтамабіляў паміж раённымі цэнтрамі Лунінец і Столін складае 46 км і прадугледжвае перасячэнне ракі Прыпяць праз паромную пераправу, якая мае абмежаванні па габарытах і вазе транспартных сродкаў, яе работа залежыць ад умоў надвор'я. Іншыя маршруты для аўтамабільнага транспарту пралягаюць у аб'езд праз Пінск (125 км) або Жыткавічы (180 км).
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта рэгіёны атрымаюць новую надзейную транспартную артэрыю, якая забяспечвае максімальную даступнасць населеных пунктаў, бяспечны і камфортны дарожны рух для ўсіх яго ўдзельнікаў.