Падпісаны Указ аб павышэнні пенсій
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў Указ № 317 "Аб павышэнні пенсій".
Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 верасня 2021 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў.
У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3 працэнта.