Падпісаны Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці". Дакумент накіраваны на стварэнне сучаснай прававой базы для забеспячэння эканомікі і насельніцтва якаснымі, бяспечнымі і надзейнымі транспартнымі паслугамі.
Законам вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць уладальнікаў і карыстальнікаў аўтамабільных дарог.
У прыватнасці, ствараецца інфармацыйны фонд у галіне дарожнай дзейнасці для забеспячэння дарожнай гаспадаркі актуальнай інфармацыяй па будаўніцтве і рамонце дарог. Устанаўліваюцца асаблівасці распрацоўкі праектнай дакументацыі, узвядзення, рэканструкцыі, эксплуатацыі і капітальнага рамонту аўтадарог, замацоўваюцца прынцыпы фарміравання каштарыснага кошту работ.
Акрамя таго, удакладняецца рэгламент эксплуатацыі аўтамабільных дарог, вызначаюцца правілы арганізацыі і правядзення дыягностыкі аўтадарог і дарожных збудаванняў на іх, а таксама асаблівасці прававога рэгулявання пры ажыццяўленні дарожнай дзейнасці адносна аварыйных і перадаварыйных збудаванняў.