Падпісаны Указ аб удасканаленні дзейнасці па ўліку драўніны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 50 "Аб удасканаленні дзейнасці па ўліку драўніны".

    Дакументам прадугледжваецца ўкараненне адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку драўніны і здзелак з ёй (АДАІС), а таксама пераход на абавязковае выкарыстанне гэтай сістэмы ўсімі суб'ектамі ў працэсе гаспадарчай і іншай дзейнасці пры нарыхтоўцы драўніны на землях ляснога фонду.

    Акрамя таго, спрашчаецца працэдура адміністравання перамяшчэння драўніны - адпаведныя дакументы будуць афармляцца ў электронным выглядзе.

    Указам таксама замацавана права весці ўлік у АДАІС драўніны, нарыхтаванай на землях, якія не ўваходзяць у склад зямель ляснога фонду.

    Асноўныя нормы Указа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.