Падпісаны Указ аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў Указ № 385 "Аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў".
Дакументам пашыраюцца паўнамоцтвы кіруючых кампаній холдынгаў у кіраванні даччынымі кампаніямі: давядзенне паказчыкаў, узгадненне бізнес-планаў развіцця даччыных кампаній. Устанаўліваюцца правы кіруючай кампаніі або вызначанай ёй даччынай кампаніі прадстаўляць у судах інтарэсы ўдзельнікаў холдынга па іх справах, аказваць юрыдычныя і ахоўныя паслугі ўдзельнікам аднаго холдынга, праводзіць закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў для патрэб удзельнікаў холдынга.
Указам таксама вызначаецца парадак прадастаўлення кіруючай кампаніі холдынга маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне ад даччынай кампаніі і бязвыплатнай перадачы нерухомай маёмасці ў межах аднаго холдынга, пашыраюцца магчымасці ўдзельнікаў холдынга па выкарыстанні сродкаў яго цэнтралізаванага фонду.
Асноўныя нормы Указа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.