Падпісаны Указ аб стварэнні дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў Указ № 135 аб стварэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2022 годзе.
У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Асноўныя задачы дзяржаўнай камісіі - забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і прадастаўленне абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прыняцце мер па ўстараненні парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўленне прыёму грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.