Падпісаны Указ аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г.Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў Указ № 186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г.Мінску".
Дакументам устаноўлены ўмовы будаўніцтва ў паўночнай частцы горада на тэрыторыі ў межах МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Арлоўскай - Цнянскага вадасховішча прыватнай кампаніяй "Рыверсайд Дэвэлапмэнт Холдынгз Лімітэд" (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг".
Згодна з Указам у складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб'екты і аб'екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай большыя за 6 млн кв.м.
У першую чаргу плануецца пабудаваць будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.
Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны ў 2021-2040 гадах. Інвестар накіруе на гэтыя мэты сродкі ў суме большай за Br10 млрд.