Падпісаны Указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў верасні-лістападзе 2024 года

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў Указ № 312 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". 

    Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні - лістападзе 2024 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

    Прыняцце Указа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

    Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.