Падпісаны Указ аб павышэнні пенсій

    Пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне адбудзецца з 1 верасня ў сярэднім на 5%. Гэта прадугледжана Указам, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    На выплату пенсій у верасні бягучага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд, з якіх Br107 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з Указам.