Падпісаны Указ аб памілаванні 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці
Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Адпаведны Указ № 343 "Аб памілаванні асуджаных" падпісаны Кіраўніком дзяржавы.
Гэта рашэнне - гуманны жэст у адносінах да гэтых людзей. Яны атрымалі шанц вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і работы.
Сярод памілаваных 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць асуджаных з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Усе прадстаўленыя да памілавання асобы вывучаліся камісіяй па вяртанні збеглых пад кіраўніцтвам Генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
Усімі гэтымі асобамі выкананы абавязковыя ўмовы памілавання - яны падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны спосаб жыцця.
Кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі вызваленых забяспечыць МУС.